У Оршы і Віцебску ў крамах знайшлі таксічныя цацкі
Кітайскія цацкі
У Оршы і Віцебску ў крамах знайшлі таксічныя цацкі. Усе яны былі вырабленыя ў Кітаі, паведамляе Віцебская абласная інспекцыя Дзяржстандарту.
Праведзеныя ў ліпені выпрабаванні паказалі, што цацкі "Гадзіннік" і "Развівайка", якія прадавалі ў Оршы, небяспечныя: "узровень міграцыі фармальдэгіду ў паветранае асяроддзе... перавысіў дапушчальную норму ў 9 разоў". У водным дыванку, які прадавалі ў Віцебску, "ўзровень міграцыі фенолу" перавысіў дапушчальную норму ў тры разы.
Дзяржстандарт забараніў продаж згаданых цацак і іх увоз у РБ, з гандлю іх прыбяруць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.