У панядзелак у Беларусі будзе да 17 градусаў цяпла
На большай частцы тэрыторыі Беларусі 7 верасня пройдуць дажджы, днём у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Зранку, як перадае БЕЛТА, месцамі чакаецца слабы туман.
Вецер будзе паўднёва-заходні, парывісты. Уначы месцамі па паўднёвым захадзе краіны яго парывы ўзмоцняцца да 15-18 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе +5...+11 градусаў. Удзень чакаецца да 11-17 градусаў цяпла.
Фота: БЕЛТА