У панядзелак у Беларусі будзе пахмурна і цёпла, да +18
Восень у Беларусі / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё
У панядзелак, 4 лістапада ў Беларусі чакаецца пахмурнае, але цёплае надвор'е. Паветра на поўдні краіны прагрэецца днём да 18 градусаў цяпла! Зрэшты, на поўначы максімальная тэмпература ў +11 градусаў ўсё ж такі не пакіне ніякіх сумненняў у тым, што на двары — сярэдзіна восені.
Ноччу і раніцай у асобных раёнах Беларусі будзе слабы туман, а днём усталюецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. Па паўночна-заходняй палове краіны пройдуць дажджы, але невялікія.
Вецер будзе паўднёвы ўмераны, днём месцамі парывісты. Ноччу тэмпература паветра складзе ад 6 да 12 градусаў вышэй за нуль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.