У панядзелак у Гродне закрылі для руху пантонны мост праз Нёман
Спускі апынуліся пад вадой / autogrodno.by
У панядзелак у Гродне закрылі для руху пантонны мост праз Нёман, піша autogrodno.by. Прычынай стала тое, што спускі да моста апынуліся пад вадой. Зіма анамальна цёплая, снег растаяў, а ўзровень вады ў рацэ падняўся. Нёман стаў выходзіць з берагоў яшчэ на мінулым тыдні, ён стаў шырэйшы на 6-8 метраў.
У выніку падыходы да пантоннага моста перакрылі.
Пантонны мост праклалі праз Нёман год таму вайскоўцы для пешаходаў на час рамонту Новага моста.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.