У папраўчай калоніі "Віцьба" памёр вязень — праваабаронцы

Папраўчая калонія "Віцьба" / "Белсат"
У віцебскай папраўчай калоніі №3 "Віцьба" памёр вязень, паведамляюць праваабаронцы MayDay.
Паведамляецца, што яму было 54 гады. Ён прасядзеў у гэтай калоніі каля дзесяці гадоў, да канца тэрміну зняволення яму заставалася менш за год.
Паводле звестак праваабаронцаў вязня даставілі з калоніі ў віцебскую лякарню ў крытычным стане. Дактары не змаглі выратаваць яму жыццё: у нядзелю яны канстатавалі смерць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.