У Парыжы скралі графіці мастака Бэнксі з выявай пацука

У Парыжы скралі графіці мастака Бэнксі з выявай пацука

У Парыжы скралі графіці таямнічага брытанскага вулічнага мастака Бэнксі з выявай пацука, які трымае ў лапах нож. Яно было прысвечана студэнцкім пратэстам у французскай сталіцы ў 1968 годзе і з'явілася летась. Уначы графіці проста выразалі з білборда каля Цэнтра Пампіду. Пошукам зламысніка ці зламыснікаў займаецца паліцыя, якая вывучае запісы камер відэаназірання, інфармуе unian.net. Сёлета гэта ўжо другое графіці мастака, скрадзенае ў Парыжы.

Як вядома, летась карціна Бэнксі самазнішчылася пасля таго, як яе купілі на аукцыёне ў Лондане за мільён фунтаў стэрлінгаў.

У Парыжы скралі графіці мастака Бэнксі з выявай пацука
twitter.com/CentrePompidou

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі