На Камароўскім рынку ў Мінску дэмантавалі вядомыя скульптуры
Скульптуры каля Камароўскага рынку ў Мінску
Раніцай 26 верасня з плошчы перад Камароўскім рынкам у Мінску зніклі некалькі вядомых скульптураў. Па словах галоўнага інжынера рынку Валерыя Федарцова, іх знялі для рамонту.
Падчас добраўпарадкавання тэрыторыі спецыялісты абследавалі мацаванні скульптураў "Фатограф", "Дама з сабачкам", "Конь і верабей".
"Па выніках заключэння было вырашана дэмантаваць скульптуры "Дама з сабачкам" і "Конь і верабей" для далейшага рамонту", — перадаюць "Мінск-Навіны" словы галоўнага інжынера.
Пасля рэстаўрацыі бронзавыя фігуры абяцаюць вярнуць на ранейшыя месцы. Пабачыць іх можна будзе ўжо ў сярэдзіне кастрычніка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.