У Пхёнчхане ў Алімпійскай вёсцы ўзнялі сцяг Рэспублікі Беларусь (фота)
У Пхёнчхане ў Алімпійскай вёсцы ўзнялі сцяг Рэспублікі Беларусь. Урачыстая цырымонія прайшла 7 лютага. У ёй паўдзельнічалі спартсмены, трэнеры, кіраўнік беларускай місіі на Алімпіядзе, намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Барауля, амбасадар нашай краіны ў Паўднёвай Карэі Андрэй Папкоў. А правёў мерапрыемства мэр Алімпійскай вёскі Сеун Мін Ру, інфармуе прэс-служба Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.
Лыжнік Сяргей Далідовіч прызнаўся, што кожны раз, калі ўздымаецца сцяг, ён перажывае патрыятычныя пачуцці, “мурашкі” заўсёды па целе бягуць”.
XXIII Алімпійскія гульні ў Паўднёвай Карэі адкрыюцца ў пятніцу, 9 лютага.
Фота: noc.by