У Пінску будуць выпускаць кальвадос
Першая партыя яблычнай гарэлкі паступіць у продаж ужо гэтым летам.
Пра гэта газеце “Полесская правда” паведаміў дырэктар Пінскага вінаробчага заводу Віктар Кананчук. Для выпуску кальвадоса ўжо будуецца новы корпус і закупілі абсталяванне.
Пінскія вінаробы вядомыя сваімі навацыйнымі праектамі. Напрыклад, пінчукі адзіныя ў краіне робяць натуральнае віно і партвейн са свайго вінаграду. Прадпрыемства на Палессі мае асабісты вінаграднік плошчаю ў 60 гектараў, які мяркуецца пашырыць да 150 гектараў.
Фота — pravda.com.ua