У Польшчы могуць спрасціць для беларусаў пацвярджэнне атэстатаў аб адукацыі

Сейм Польшчы, ілюстрацыйнае фота

Сейм Польшчы, ілюстрацыйнае фота / Reuters

Беларусы, а таксама члены іх сем'яў змогуць пацвердзіць свае атэстаты аб сярэдняй адукацыі адукацыі ў Польшчы у рамках мясцовай адміністрацыйнай працэдуры. Папраўка ў закон аб адукацыі прынятая ў рамках зменаў у іншы закон аб дапамозе грамадзянам Украіны ў сувязі з узброеным канфліктам. Змены напярэдадні зацвердзіў Сейм Польшчы, піша reform.news.

Папраўка, якая тычыцца прызнання атэстатаў аб адукацыі, абвяшчае, што грамадзяне краін, якія спынілі дзеянне пагадненняў з Польшчай аб прызнанні дакументаў аб адукацыі, змогуць пацвердзіць атрыманне адукацыі, а таксама права на працяг вучобы, у тым ліку ў ВНУ, у рамках адміністрацыйнай працэдуры ў Польшчы. Беларусь прыпыніла пагадненне з Польшчай аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі яшчэ ў лютым мінулага года.

Раней намеснік міністра адукацыі Польшчы Іаана Муха казала, што ўнясенне гэтай папраўкі звязана з тым, што Беларусь перастала выдаваць сваім грамадзянам даведкі аб пацверджанні атэстата. У выніку беларусы сутыкнуліся са складанасцямі пры працягу адукацыі. Прадстаўляючы папраўку ў Сейме, Муха адзначыла, што гэта тычыцца каля 5 тысяч беларускіх грамадзян.

Законапраект аб дапамозе ўкраінцам, прыняты Сеймам, яшчэ павінны падтрымаць Сенат і падпісаць прэзідэнт Польшчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі