У Польшчы пачаўся рэферэндум. Там задаецца пытанне пра Беларусь

Выбарчы ўчастак у Польшчы

Выбарчы ўчастак у Польшчы / Wojciech Strozyk/REPORTER

15 кастрычніка ў Польшчы праходзяць выбары ў парламент, а яшчэ ўсенародны рэферэндум. Людзям задаюць чатыры пытанні. Адно з іх — пра Беларусь: "Ці падтрымліваеце вы ліквідацыю бар'ера на мяжы паміж Рэспублікай Польшча і Рэспублікай Беларусь?”.

Таксама палякаў просяць выказацца наконт таго, ці падтрымліваюць яны продаж дзяржуласнасці, павелічэнне пенсійнага ўзросту і прыём тысяч нелегальных мігрантаў з Блізкага Усходу і Афрыкі.

Што тычыцца выбараў у парламент, на дэпутацкія крэслы прэтэндуюць прадстаўнікі каля 90 палітычных кірункаў.

Галасаванне пачалося а сёмай раніцы і працягнецца да дзевяці вечара.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі