У Польшчы рэкордна вырасла колькасць кампаній з беларускім капіталам

На фоне закрытых для перавозчыкаў межаў беларусы часцей сталі рэгістраваць у Польшчы транспартныя кампаніі / @gpkgovby
На фоне закрытых для перавозчыкаў межаў беларусы часцей сталі рэгістраваць у Польшчы транспартныя кампаніі / @gpkgovby

У 2022 годзе беларусы адкрылі ў Польшчы 1745 новых кампаній, гэта ў два разы больш, чым у 2021-м, піша Officelife са спасылкай на польскі галоўны цэнтр эканамічнай інфармацыі. Гэта гістарычны рэкорд, адзначае выданне. У 2021-м у Польшчы былі зарэгістраваныя 886 кампаній з беларускім капіталам, а ў 2020-м — усяго трохі больш за 450.

Усяго, паводле інфармацыі польскага цэнтра эканамічнай інфармацыі, на тэрыторыі краіны на 10 студзеня 2023 года дзейнічала ўжо 4980 бізнэсаў беларускіх кампаній і грамадзян РБ. За 2022-й прырост склаў 35%. Пакуль па гэтым паказчыку Беларусь саступае толькі Украіне (25 289) і Германіі (9570).

Самай прывабнай для прадпрымальных беларусаў апынулася транспартная сфера. На фоне закрытых для перавозчыкаў межаў колькасць кампаній з беларускім капіталам, якія лакалізаваліся ў Польшчы, вырасла амаль удвая. Даволі часта беларусы адкрываюць у Польшчы будаўнічыя кампаніі і пачынаюць IT-бізнэс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі