У Польшчы ў 5 разоў больш IT-кампаній з беларускім капіталам, чым да 2020-га

Рэкорд за ўвесь час

Рэкорд за ўвесь час / pap.pl

У Польшчы стала ў 5 разоў больш IT-кампаній з беларускім капіталам, чым было да 2020-га. Цяпер іх 387 (гэта 2% ад агульнай колькасці такіх кампаній у краіне). Большасць з іх (336) адкрыліся ў апошнія тры з паловай гады. На сёння гэта рэкорд за ўвесь час. Пра гэта @devby распавялі ў польскім Цэнтры эканамічнай інфармацыі.

Вось як расла іх колькасць: у 2020 годзе ў Польшчы з'явілася 27 ІТ-кампаній з беларускім капіталам, у 2021 — ужо 82, а ў 2022 — амаль 140! Сёлета ўжо адкрыліся 88 ІТ-кампаній.

На канец верасня 2023-га ў Польшчы было зарэгістравана каля 6 тысяч кампаній з беларускім капіталам. Больш за 70% з іх адкрыліся з 2020-га. Сёлета — больш за 1,2 тысячы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі