Пра бізнес за мяжой, яго верыфікацыю і пашпарты — эфір з Аляхновічам

Алесь Аляхновіч / Еўрарадыё

Алесь Аляхновіч / Еўрарадыё

ІІІ Беларускі бізнес-форум пачне сваю працу 20 верасня ў Варшаве. Як звычайна, на мерапрыемства збярэцца шмат знаных спікераў, прадстаўнікоў як бізнес-колаў, так і палітычных эліт з усяго свету. І, як звычайна, найперш будуць агучвацца праблемы, з якімі сутыкаецца беларускі бізнес за мяжой, і шукацца спосабы гэтыя праблемы пераадолець. Асабліва з улікам таго, што і ў бізнесу, і ў самой АВВА, якая гэты форум ладзіць, праблем хапае…

Што сёння адбываецца з беларускім бізнесам за мяжой і беларускай эканомікай унутры краіны? Якія галоўныя праблемы паўстаюць сёння перад беларускай дыяспарай і як іх вырашыць? Што адбываецца з дэмакратычнымі сіламі і як пазбегнуць канфрантацыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах, віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) Алесь Аляхновіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі