У Польшчы выяўленыя абломкі неапазнанага ваеннага аб'екта

На месцы здарэння працуюць спецыяльныя службы / newspix.pl
На месцы здарэння працуюць спецыяльныя службы / newspix.pl

У польскім лесе за 15 км ад горада Быдгашча знойдзеныя абломкі неапазнанага ваеннага аб'екта. Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Польшчы. У ведамстве падкрэслілі, што пагрозы для бяспекі мясцовых жыхароў няма. На месцы здарэння працуюць прадстаўнікі паліцыі і ваеннай жандармерыі.

Да расследавання здарэння таксама прыцягнулі аддзел вайсковай пракуратуры ў Гданьску і службы контрвыведкі. Гэта заявіў генпракурор краіны Збігнеў Зёбра.  

Раней польскія СМІ пісалі, што ў лесе ў гэтым раёне выявілі вялікую варонку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі