У праваабаронцы Бяляцкага арыштоўваюць частку кватэры (дакумент)

У праваабаронцы Бяляцкага арыштоўваюць частку кватэры (дакумент)

Вядомаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму прыйшла пастанова аддзела прымусовага выканання Партызанскага раёна Мінска. У дакуменце паведамляецца, што на 18% кватэры, у якой ён пражывае з сям'ёй, накладзены арышт, інфармуе праваабарончы сайт "Вясна".

Нагадаем, што Алеся Бяляцкага асудзілі 24 лістапада 2011 года на 4 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Сярод іншага арыштавалі кватэру, у якой знаходзіўся офіс праваабаронцаў з “Вясны”. Яшчэ да суда над праваабаронцам на офіс арганізацыі быў накладзены арышт.

У ліпені 2012 года суд Партызанскага раёна пасля абскарджання зняў арышт з долі ў кватэры, у якой пражываў Бяляцкі са сваёй сям’ёй.

Але цяпер улады, як выглядае, фактычна пазбаўляюць праваабаронцу месца жыхарства.

Сам Бяляцкі мяркуе, што гэтыя дзеянні сталі адказам уладаў на нядаўні зварот Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека з нагоды невыканання рашэння Камітэта па правах чалавека ААН па яго справе.

Праваабаронца абскардзіў у судзе пастанову аб канфіскацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі