У праваабаронцы Рамана Кісляка прайшоў ператрус
У праваабаронцы, сябра рады руху "За Свабоду" Рамана Кісляка прайшоў ператрус. Як перадае БелаПАН, адбылося гэта яшчэ 19 ліпеня, аднак сувязі з ім не было да серады. Ён на волі пад падпіскай аб невыдаванні. Кісляк — сведка па нейкай крымінальнай справе, яго дапыталі на месцы.
"Адзінае, што магу сказаць, што ні я, ні хто-небудзь з вядомых мне актывістаў да такіх злачынстваў дачынення не маюць, — кажа праваабаронца. — Нехта хоча нас дыскрэдытаваць".
Ператрус на працягу шасці гадзін праводзілі супрацоўнікі КДБ. "На ім прысутнічала мая маці як уладальніца дома, мяне не пускалі ні на вобшук, ні на выхад", — расказаў Раман Кісляк. Паводле яго слоў, яму не дазволілі патэлефанаваць на працу. У выніку забралі ўсю тэхніку, мабільны тэлефон, а копію пратакола не пакінулі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.