У "Прессбола" з'явіўся новы галоўны рэдактар

Юрый Арлоў 

Юрый Арлоў  / by.tribuna.com

У "Прессбола" з'явіўся новы галоўны рэдактар. У нумары за 13 кастрычніка ім пазначаны дырэктар Юрый Арлоў. Пакуль невядома, ці ён часова займае гэтую пасаду, ці будзе працаваць і далей.

Тыдзень таму стала вядома, што Беларуская федэрацыя футбола атрымала поўны пакет акцый "Прессбола" (раней у яе былі 50%). Акцыі былі выкуплены ў заснавальнікаў выдання, у тым ліку 30% у Арлова.

"Прессбол" выходзіць з студзеня 1991 года. Пасля масавых пратэстаў 2020-га ў выдання змяніўся галоўны рэдактар і сышла частка супрацоўнікаў. "Трыбуна" нагадвае, што ў канцы 2020 года менавіта Юрый Арлоў выдаў крылатую фразу, што пасля 9 жніўня газеце трэба "затупіцца".

Апошнім часам "Прессбол" перажываў цяжкі ў фінансавым сэнсе перыяд. У чэрвені Мінінфарм РБ заблакаваў сайт выдання. У жніўні рэдакцыя спрабавала запусціць новы сайт Re:sport, але ўлады аператыўна заблакавалі і яго. Журналісты публікаваліся толькі ў сацсетках. Была пагроза, што друкаваная версія выдання ўвогуле можа спыніць існаванне.

У жніўні 2023-га памёр галоўны рэдактар газеты Сяргей Лісічкін. Пасля гэтага некалькі месяцаў на яго пасаду нікога не прызначалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі