У Пуціна ўпаў прэзідэнцкі рэйтынг
Пуцін — ваенны злачынец
Пасля наступу Украіны ў Курскай вобласці ўзровень ухвалення Уладзіміра Пуціна рэзка знізіўся. Пра рэкордны за апошні час мінус гавораць вынікі апытання, звязанага з уладай ВЦИОМ.
Так на мінулым тыдні на пытаньне “Вы ў цэлым ухваляеце ці не ўхваляеце дзейнасць прэзідэнта Расіі?”, станоўча адказалі 73,6 адсотка рэспандэнтаў. За тыдзень да гэтага іх было 77,1%.
За той жа тыдзень узровень даверу да Пуціна ўпаў на 2,6 адсоткавых пункта — да 78,2%. Як заўважае “Агенцтва”, падзеньне таксама стала рэкордным з моманту поўнамаштабнага ўварваньня Расіі ва Украіну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.