У Расіі хочуць прызнаць кампанію Meta экстрэмісцкай арганізацыяй
Генпракуратура Расіі папрасіла суд прызнаць кампанію Meta, якая валодае сацсеткамі Фэйсбук і Інстаграм, экстрэмісцкай арганізацыяй.
Таксама расійская Генпракуратура накіравала ў Раскамнагляд патрабаванне заблакаваць Інстаграм на тэрыторыі Расіі.
Гэта адбылося пасля таго, як Meta змяніла палітыку ў сваіх сацсетках. Цяпер для карыстальнікаў з Польшчы, Украіны і Расіі дазволена пісаць пасты з пажаданнем смерці Аляксандру Лукашэнку і Уладзіміру Пуціну. А жыхарам шэрагу кран Усходняй Еўропы кампанія дазволіла публікаваць пасты з заклікамі гвалту супраць расіян, калі гэтыя пасты звязаныя з тэмай расійскай агрэсіі ва Украіне.
Інстаграм стане не першай сацсеткай, якую блакуюць у Расіі. Раней там заблакавалі Фэйсбук і Твітар.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.