У Расіі хочуць увесці крымінальную адказнасць за выкарыстанне допінгу

У Расіі хочуць увесці крымінальную адказнасць за выкарыстанне допінгу

У Расіі збіраюцца ўвесці крымінальную адказнасць за выкарыстанне допінгу. Пра гэта ТАСС паведамляе са спасылкай на міністра спорту гэтай краіны Віталя Мутко. Па яго словах, у бліжэйшы час будзе прыняты адпаведны закон.

Законапраект прадугледжвае ўвядзенне крымінальнай адказнасці для трэнераў і лекараў за схіленне спартсменаў да ўжывання допінгу. Вінаватых прапануюць караць штрафам у памеры да 500 тысяч расійскіх рублёў (болей за 7 тысяч долараў). За дачу допінгу падманным шляхам могуць прызначыць штраф да 2 мільёнаў рублёў (каля 28 тысяч долараў) або пазбаўленне волі да 3 год.

У выпадку, калі падобныя дзеянні пацягнулі па неасцярожнасці смерць спартсмена або іншыя цяжкія наступствы, вінаватыя будуць пакараныя штрафам у памеры да 3 мільёнаў расійскіх рублёў (каля 35 тысяч долараў) або пазбаўленнем волі тэрмінам ад 3 да 5 год.

Тым часам Міжнародны алімпійскі камітэт паведаміў Алімпійскаму камітэту Расіі, што ў выніку пераправеркі допінг-пробаў з Алімпіяды-2008 у Пекіне станоўчыя вынікі далі допінг-пробы 14 расіянаў. Пасля ранейшага допінгавага скандалу ўся зборная Расіі па лёгкай атлетыцы ўжо адхіленая ад спаборніцтваў пад эгідай Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый.

Прэзідэнт МАК Томас Бах заявіў, што ў выпадку выяўлення новых фактаў прымянення допінгу расійскімі спартсменамі ўся каманда можа быць адхіленая ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях 2016 года ў Рыа-дэ-Жанейра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі