У Расіі на акцыях “Ён нам не цар” затрымалі ўжо тысячу чалавек
У Расіі на акцыях апазіцыі “Ён нам не цар” затрымалі прыблізна тысячу чалавек. Акцыі прайшлі ў суботу ў многіх буйных гарадах па ўсёй краіне. Людзі пратэставалі супраць інаўгурацыі Уладзіміра Пуціна, прызначанай на 7 траўня, супраць карупцыі і цэнзуры, паведамляе ВВС.
Затрыманы апазіцыйны лідар Аляксей Навальны, які і заклікаў людзей выходзіць на вуліцы. Было затрымана і некалькі журналістаў незалежных СМІ.
Усе акцыі несанкцыянаваныя. Падчас мітынгаў і шэсцяў у Маскве і Санкт-Пецярбургу адбываліся сутыкненні пратэстоўцаў з праваахоўнікамі. Пратэстоўцы прарывалі ачапленні паліцыі. Сярод натоўпу здараліся правакатары, якія ўчынялі бойкі.