У Расіі сышоў з рэек грузавы цягнік — у мясцовым СК кажуць пра тэракт

З рэек сышлі лакаматыў і 11 вагонаў, ілюстрацыйнае фота

З рэек сышлі лакаматыў і 11 вагонаў, ілюстрацыйнае фота / Shutterstock

Расійскі Следчы камітэт завёў крымінальную справу аб тэракце. Падставай стаў сход з рэек 11 вагонаў і лакаматыва ў Белгародскай вобласці. Інцыдэнт здарыўся ў ноч на сераду на перагоне Валаконаўка — Новы Аскол. У прэс-службе Паўднёва-Усходняй чыгункі адразу заявілі, што прычынай стала "ўмяшанне ў працу чыгуначнага транспарту". А рэсурс Baza піша пра выбух.  Паводле яго звестак, цягнік наехаў на выбуховае прыстасаванне, закладзенае пад рэйкай.

Машыніст і памочнік машыніста не пацярпелі. Рух на перагоне Валаконаўка — Новы Аскол зараз закрыты, вядуцца аднаўленчыя працы. Шэраг цягнікоў накіравалі ў аб'езд, яшчэ шэраг адмянілі.

В России сошел с рельсов грузовой поезд — в местном СК говорят о теракте
На месцы здарэння / @bazabazon

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі