Каля мяжы Беларусі на Смаленшчыне падпалілі рэлейныя шафы на чыгунцы
Чыгунка, ілюстрацыйнае фота
Увечары 17 красавіка ў Смаленскай вобласці на чыгунцы каля беларускай мяжы заўважылі падпаленыя рэлейныя шафы, піша ASTRA. Гэта адбылося на 466-м кіламетры Маскоўскай чыгункі — паміж станцыямі Краснае і Гусіна.
Невядомыя падпалілі адразу дзве рэлейныя шафы, якія цалкам згарэлі. Яшчэ адну шафу ўзламалі.
У выніку адбылася затрымка пасажырскіх цягнікоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.