У Расіі затрымалі журналіста The Wall Street Journal

Эван Гершкавіч / evangershkovich.com
Эван Гершкавіч / evangershkovich.com

У Екацярынбургу затрымалі карэспандэнта Wall Street Journal, грамадзяніна ЗША Эвана Гершкавіча. Справай займаецца ФСБ. РІА Навіны сцвярджае, што журналіст "займаўся зборам звестак аб адным з прадпрыемстваў расійскага ВПК, якія складаюць дзяржтаямніцу" і рабіў гэта "па заданні ЗША". Заведзеная справа аб шпіянажы.

Тэлеканал "Дождь" прыводзіць словы Уральскага піяршчыка Яраслава Шыршыкава, які дапамагаў журналісту ў Екацярынбургу. Са слоў Шыршыкава, Гершкавіч браў у яго інтэрв'ю два тыдні таму. Журналіста ў першую чаргу цікавіла, як у грамадстве ставяцца да ПВК "Вагнера". Гэтыя словы пацвярджае і калега Гершковіча, журналіст Дзмітрый Колезеў. "Эван ездзіў у Екацярынбург пісаць пра стаўленне да вайны і пра вярбоўку мясцовых жыхароў у ПВК Вагнер", піша ён у Telegram.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі