У расійскіх кнігарнях становіцца менш кніг — няма правоў і дорага

Кнігарня / kommersant.ru
Кнігарня / kommersant.ru

У расійскіх кнігарнях становіцца менш кніг, піша "Коммерсант". За год доля кніг у асартыменце скарацілася на дзесяць працэнтаў. У некаторых сетках кнігі займаюць ужо не больш за 20-25% агульнай плошчы крамаў. Кнігарні ў Расіі, каб утрымаць пакупнікоў, цяпер гандлююць іншымі таварамі, да прыкладу, вінілавымі пласцінкамі.

Аналітыкі кажуць, што скарачэнне асартыменту кніг звязанае з падаражэннем выданняў, а таксама з сыходам з Расіі замежных праваўладальнікаў.

Між тым, "перакладная літаратура займае істотнае месца ў рознічным асартыменце, як у сегменце мастацкай літаратуры, так і ў топе продажаў", кажа кіраўнік Асацыяцыі інтэрнэт-выдаўцоў Уладзімір Харытонаў. Выказаўся ён і пра падаражэнне кніг. "Рост коштаў амаль на 40% за нейкія два гады — занадта хутка для таго, каб чытачы прыстасаваліся да павелічэння выдаткаў", — адзначыў эксперт.

У Беларусі ў сетцы "Белкніга" кніжная прадукцыя займае 63%. Пра гэта ў інтэрв'ю "Звяздзе" надоечы расказаў дырэктар сеткі Уладзімір Матусевіч. Гэта не толькі мастацкая, але і навучальная і навуковая літаратура. Але "асноўная спецыялізацыя крам "Белкнігі" — менавіта кнігі, літаратура", — падкрэсліў Матусевіч. У кніжнай сетцы прадаюцца таксама папяровыя і канцылярскія тавары. На іх долю прыпадае каля 16-17% ад агульнай сумы прададзенага ў сетцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі