У "распакоўцы" падарунка ад Лукашэнкі — малдаўскае віно за 2,5 еўра
Малдаўскае віно ў падарунку ад Лукашэнкі
Журналісты з "пула Лукашэнкі" пахваліліся навагоднімі падарункамі. За хвалебныя оды аўтарытарнаму палітыку і апраўданне рэпрэсій яны атрымалі каробку цукерак, упакоўку сухафруктаў, пакуначак рысу ("знак дабрабыту", тлумачыць прэс-служба), бутэльку "Савецкага шампанскага" і бутэльку віна.
Недарагога, трэба сказаць, віна. Alb de Tomai Chardonnay — малдаўскае белае віно, бутэлька якога, паводле дадзеных сэрвісу Vivino, каштуе каля 2,5 еўра. Прыкладна столькі ж каштуе "пладова-выгодная" спіртазмяшчальная прадукцыя беларускіх кансервавых заводаў, якую ў народзе прынята называць "чарніламі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.