У разгар пандэміі начальнік Віцебскага аблздароўя "сышоў у адпачынак"

Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі / neg.by
Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі / neg.by

У разгар пандэміі каранавіруса начальнік Віцебскага аблздароўя Юрый Дзяркач сышоў у адпачынак. Пра гэта Еўрарадыё расказалі ў прыёмным пакоі Галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама.

"Юрыя Мікалаевіча няма на месцы, — сказалі там. — Ён працуе, але ён у адпачынку. Цяпер яго замяняюць яго намеснікі Мікалай Каспіровіч і Людміла Кавалёва. Яны на працоўнай нарадзе".

Паводле неафіцыйнай інфармацыі (Міністэрства аховы здароўя Беларусі не дае афіцыйнай статыстыкі па рэгіёнах), Віцебск займае другое (пасля Мінска) месца з беларускіх гарадоў па колькасці пацверджаных выпадкаў COVID-19. Рэзкі рост колькасці хворых там пачаўся тыдзень таму. Ад жыхароў горада журналістам стала вядома пра дзве смерці сярод пацыентаў, у якіх была пацверджаная каранавірусная інфекцыя. 

1 красавіка ў Віцебску на даручэнне Аляксандра Лукашэнкі працаваў міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік. Ён правёў там пасяджэнне аператыўнага штаба, створанага для барацьбы з COVID-19.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі