Вынесены прысуды па справе аб пашкоджанні расійскага самалёта А-50 у Мачулішчах

Сярод асуджаных людзі, якія знаходзяцца ў Беларусі — Максім Лапацін, Андрэй Сцяпурка, Алег Сычоў і яго жонка Анастасія Пілько, Дзяніс Сакалоў

Сярод асуджаных людзі, якія знаходзяцца ў Беларусі — Максім Лапацін, Андрэй Сцяпурка, Алег Сычоў і яго жонка Анастасія Пілько, Дзяніс Сакалоў / spring96.org

Вынесены прысуды па справе аб пашкоджанні расійскага самалёта ў Мачулішчах. Частка фігурантаў справы асуджана на вялізныя тэрміны — ад 2 гадоў і 3 месяцаў да 25 гадоў пазбаўлення волі. "Выканаўца акту тэрарызму", грамадзянін Украіны Мікалай Швец асуджаны на 25 гадоў зняволення. Як вядома, яшчэ ў чэрвені 2024-га яго абмянялі, і ён выехаў на радзіму.

Судовы працэс па гучнай справе дыверсіі на аэрадроме ў Мачулішчах распачаўся ў Мінскім гарадскім судзе ў жніўні (суддзя —  Валянціна Зянькевіч). Абвінавачанні былі выстаўленыя 12-ці чалавекам, большасці з іх — завочна. Ім ставяцца ў віну адразу 11 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку "акт тэрарызму" і "здрада дзяржаве". Справа разглядалася ў закрытым рэжыме.

Сярод асуджаных людзі, якія знаходзяцца ў Беларусі — Максім Лапацін, Андрэй Сцяпурка, Алег Сычоў і яго жонка Анастасія Пілько, Дзяніс Сакалоў. Акрамя Мікалая Швеца, завочна судзілі Аляксандра Азарава, Алу Яцуту, Віталя Якуціка, Яўгенію Тачыцкую, Міхаіла Дзёміна і Сяргея Лопарава.

У лютым 2023 года дрон заляцеў на тэрыторыю ваеннага аэрадрома пад Мінскам і атакаваў самалёт ваенна-касмічных сіл Расіі А-50 (ён выкарыстоўваўся для навядзення расійскіх ракет на цэлі ва Украіне). Ён атрымаў пашкоджанні і неўзабаве паляцеў у РФ на рамонт. КДБ паведаміў пра затрыманні ў РБ агента СБУ, які выканаў дыверсію, і беларусаў, якія яму дапамагалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі