Сёння пачнецца суд па справе аб дронах над Мачулішчамі

Самалёт А-50, які пацярпеў падчас дыверсіі

Самалёт А-50, які пацярпеў падчас дыверсіі / "Википедия"

Судовы працэс па гучнай справе дыверсіі на аэрадроме "Мачулішчы" распачаўся ў Мінску, пішуць праваабаронцы "Вясны". 

Абвінавачанні прад'яўленыя 12-ці чалавекам, большасці з іх — завочна. Ім ставяцца ў віну адразу 11 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку "акт тэрарызму" (ч. 3 арт. 289 КК) і "здрада дзяржаве" (ч. 1 арт. 356 КК).

Справа разглядаецца ў закрытым рэжыме.

Галоўны фігурант справы — Мікалай Швец, ён быў вызвалены ў чэрвені па абмене з Украінай. Прапагандысты называлі менавіта яго выканаўцам дыверсіі. Але сярод абвінавачаных ёсць і людзі, якія знаходзяцца ўнутры Беларусі, і ім паграджаюць вялікія тэрміны зняволення. Самаго Швеца судзяць завочна.

Нагадаем: у лютым 2023 года дрон заляцеў на тэрыторыю ваеннага аэрадрома "Мачулішчы" пад Мінскам і атакавалі самалёт ваенна-касмічных сіл Расіі А-50.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі