У Рэчыцы ў навагоднюю ноч памёр мужчына, якога затрымала міліцыя
Дзмітрый Усхопава / фота з сацыяльных сетак
У навагоднюю ноч 27-гадовы жыхар Рэчыцы Дзмітрый Усхопаў памёр у прыёмным аддзяленні бальніцы. Яго прывезлі туды з РАУС моцна збітым, піша "Палеская Вясна".
Паводле звестак праваабаронцаў, Дзмітрыя Усхопава затрымаў на аўтобусным прыпынку міліцэйскі патруль. Мужчына аказваў супраціў.
Сваякі Дзмітрыя Усхопава кажуць, што ён да ніжняй бялізны быў абліты вадой, адзенне разарванае, на скроні круглая рана памерам у 1,5 сантыметра, а запясці былі сіняга колеру. Яны ўпэўненыя, што Усхопава моцна збілі ў РАУС, а потым спрабавалі рэанімаваць.
Палітычных матываў у тым, што адбылося, родныя загінулага не бачаць. Афіцыйных каментароў ад МУС пакуль не было.
У Дзмітрыя Усхопава засталася пяцігадовая дачка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.