У рэйтынгу гендарнага раўнапраўя Беларусь заняла 29-е месца

У рэйтынгу гендарнага раўнапраўя Беларусь заняла 29-е месца

Беларусь страціла адну пазіцыю ў рэйтынгу гендарнага раўнапраўя і размясцілася сёлета на 29-м месцы. Складаннем гэтага рэйтынгу штогод займаецца Сусветны эканамічны форум.

У выніковай табліцы наша краіна размяшчаецца паміж Барбадасам (28) і Аргенцінай (30). Паводле гендарнага раўнапраўя ў эканоміцы Беларусь займае 5-ю пазіцыю, у адукацыі — 39-ю, медыцыне — 58-ю, у палітычнай сферы — 81-ю.

З нашых суседзяў Латвія займае 11-е месца, Літва — 33-е, Польшча — 40-е, Украіна — 59-е, Расія — 81-е. 

Першае месца ў рэйтынгу заняла Ісландыя, другое — Нарвегія, трэцяе — Фінляндыя. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі