У Ровенскай вобласці каля мяжы з Беларуссю прайшлі вайсковыя вучэнні

Затрыманне "дыверсантаў" / Reuters
Затрыманне "дыверсантаў" / Reuters

У Ровенскай вобласці Украіны каля мяжы з Беларуссю 11 студзеня прайшлі вайсковыя вучэнні. У іх удзельнічалі вайскоўцы, байцы нацгвардыі і супрацоўнікі СБУ, паведамляе Reuters.

Гэта не першыя падобныя вучэнні на поўначы Украіны за апошні час. Украінцы не выключаюць, што атака расійскіх войскаў з Беларусі можа паўтарыцца. Напярэдадні гаворка пра гэта ішла на нарадзе ў Львове, у якой удзельнічаў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Між іншым, быў зроблены даклад пра забеспячэнне аховы Ровенскай АЭС у выпадку нападу з боку РБ. На вучэннях адпрацоўвалася барацьба з дыверсійнымі групамі.

У Ровенскай вобласці каля мяжы з Беларуссю прайшлі вайсковыя вучэнні
Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі