У Слоніме хочуць адрэстаўраваць славутую “барокавую сінагогу”
У Слоніме хочуць адрэстаўраваць сінагогу XVII стагоддзя, пабудаваную ў стылі барока. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аддзел ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Слонімскага райвыканкама.
Пытаньні аднаўлення сінагогі з кіраўніцтвам райвыканкама абмеркавалі выканаўчы дырэктар фонду габрэйскай спадчыны Майкл Мэйл, дырэктар міжнароднай дабрачыннай арганізацыі The Together Plan Дэбра Брунер, старшыня міжнароднай грамадскай дабрачыннай арганізацыі “Дыялог” Артур Ліўшыц.
Будынак сінагогі разьмешчаны ў самым цэнтры Слоніма. Цяпер ён закансерваваны, раней тут абнаўлялі дах. Унутры захаваліся арыгінальныя элементы інтэр’еру. У перспектыве тут створаць музей.
З фінансаваннем рэканструкцыі плануе дапамагчы Слонімская Габрэйская асацыяцыя ў Ізраілі.