У Слуцку адпрацоўвалі дзеянні пры атацы на прадпрыемства кактэйлем Молатава
Працаўнікам расказалі, што рабіць пасля атакі кактэйлем Молатава
У Слуцку адпрацоўвалі дзеянні пры атацы на прадпрыемства... кактэйлем Молатава. Паводле легенды вучэнняў, невядомы кінуў бутэльку з гаручай вадкасцю ў прахадную сыраробнага камбіната. У выніку адбылося ўзгаранне і задымленне. Асноўны выхад з прадпрыемства быў заблакаваны агнём.
Ратавальнік інструктаваў сабраных працаўнікоў камбіната наконт іх дзеянняў у падобнай сітуацыі.
З якой прычыны ўзнікла менавіта такая легенда вучэнняў, невядома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.