У Смаленску, Бранску і Пскове з’явяцца беларускія турыстычныя цэнтры

Беларускія турыстычна-інфармацыйныя цэнтры адкрыюцца ў Смаленску, Бранску і Пскове. Пра гэта паведаміў намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Чэслаў Шульга.  Паводле яго словаў, цэнтры пачнуць працаваць на базе буйных расійскіх турыстычных фірмаў, якія жадаюць арганізоўваць туры ў нашу краіну. Расійскія партнёры прадаставяць свае плошчы і супрацоўнікаў, а беларускі бок зоймецца метадычнымі праблемамі.

Мяркуецца, што адкрыццё беларускіх цэнтраў будзе садзейнічаць актывізацыі прыгранічнага турызму.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі