У Смілавічах вырашана стварыць “Беларускі Парыж”

Новы турыстычны маршрут – “Беларускі Парыж” – плануецца стварыць у нашай краіне. Пра гэта паведаміў старшыня нацыянальнай камісіі па справах ЮНЭСКА Уладзімір Шчасны.  Падставай для гэтага праекту стала “хваля іміграцыі беларускіх мастакоў у парыжскую школу мастацтваў”, якая адбылася ў пачатку ХХ стагоддзя.

Цэнтрам новага турыстычнага маршрута павінныя стаць Смілавічы – радзіма мастака Хаіма Суціна, прадстаўніка парыжскай школы. “Мастак невядомы ў нас, але шырока вядомы ва ўсім свеце”, адзначыў Шчасны.

У турыстычны маршрут плануецца ўключыць экспазіцыю твораў мастака ў школе дзіцячай творчасці ў Смілавічах і “Парыжскую кавярню”, дзе адновяць атмасферу 20-30-х гадоў мінулага стагоддзя, будуць дэманстраваць фільм пра Суціна.

Таксама сярод кандыдатаў на ўключэнне ў новы маршрут – неагатычны палац, цэрквы, фабрыка ў Смілавічах, манастыр у Лядах.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі