У сталіцы з'явіліся вуліцы Еўфрасінні Полацкай і Зыбіцкая
З сённяшняга дня на мапе сталіцы будуць значыцца назвы новых вуліц, паведамляюць "Мінск-Навіны". Такое рашэнне прыняў Мінскі гарсавет. У жылым раёне Сокал з'явіцца вуліца імя Героя Савецкага Саюзу лётчыцы Валянціны Грызадубавай. Праектаваная вуліца, якая з'яўляецца працягам вуліцы Пятра Глебкі ў межах вуліц Прытыцкага – Адоеўскага будзе насіць імя Еўфрасінні Полацкай. Вуліцы Гандлёвай вяртаюць старадаўнюю назву - Зыбіцкая.