У Стаўбцоўскім раёне воўк напаў на вёску, адзін чалавек пакусаны
У Стаўбцоўскім раёне воўк напаў на вёску Хотава. Здарэнне адбылося каля 18-й гадзіны ў нядзелю, 8 снежня. Як інфармуе прэс-служба МНС, воўк пакусаў 56-гадовага мясцовага жыхара. Іншыя вяскоўцы здолелі забіць драпежніка.
Пацярпелага мужчыну шпіталізавалі, а тушу ваўка спецыялісты забралі для правядзення аналізаў. Не выключаецца, што воўк мог быць шалёны.
Напады дзікіх жывёлаў на вёскі ў апошнія гады адбываюцца ў розных рэгіёнах краіны. У лістападзе падобнае здарэнне было ў Сенненскім раёне, воўк пакусаў жыхарку вёскі Раманаўка. Яго праганялі... петардамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.