У субботу 52 чалавека спрабавалі незаконна патрапіць у Польшу з Беларусі
Інцыдэнты на польска-беларускай мяжы працягваюцца / twitter.com/Straz_Graniczna
У суботу, 11 снежня, польска-беларускую мяжу спрабавалі незаконна перасекчы 52 чалавекі, паведамляе Польская памежная служба.
Пры гэтым у нядзелю на ўчастку каля Чарэмшы група з 55 агрэсіўных людзей зладзіла спробу фарсіраваць мяжу Польшчы з Беларусі. Адзін польскі салдат атрымаў раненне каменем у твар, яму на месцы была аказана даўрачэбная дапамога.
Як паведамляла Еўрарадыё, у пятніцу, 10 снежня, з тэрыторыі Беларусі ў Польшчу нелегальна спрабавалі патрапіць 41 чалавек. Супрацоўнікі праваахоўных органаў Польшчы вынеслі 10 рашэнняў аб выдварэнні замежнікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.