У суддзі Шмыта, які ўцёк у Беларусь, у Польшчы былі фінансавыя праблемы

Томаш Шмыт

Томаш Шмыт / Wojciech Olkusnik/East News

У Томаша Шмыта — былога польскага суддзі, які збег у Беларусь, — у Польшчы былі фінансавыя праблемы. Пра гэта піша выданне "Факт". Журналісты высветлілі, што ў Польшчы Шмыт выплачваў чатыры крэдыты. Яго доўг складаў 545 000 злотых, за год яму ўдалося выплаціць каля 40 000 злотых. Аднак, мяркуюць следчыя, гэта не ўся сума даўгоў былога суддзі. Відаць, былі праблемы і з выплатай аліментаў на сына — на яго рахунак накладалі абмежаванні судовыя прыставы. Акрамя таго, спецслужбы высветлілі, што Шміт займаў грошы ў кампаніях, якія прапануюць так званыя "крэдыты да заробку", гэта значыць, хуткія крэдыты з кароткім тэрмінам пагашэння і вельмі высокімі працэнтнымі стаўкамі. Акрамя таго, імаверна, у яго былі праблемы з алкаголем, адзначае выданне.

"Фінансавыя аспекты ляжаць у аснове працы любой выведкі і вярбоўкі людзей – у гэтым няма ніякіх сумневаў. Нават калі завербаваны чалавек запэўнівае, што хоча працаваць на замежнае агенцтва дзеля свабоды, звяржэння рэжыму, дзеля дэмакратыі, ён усё адно атрымлівае грошы, якія звязваюць яго мацней", — заявіў выданню палкоўнік у адстаўцы і былы афіцэр выведкі Вінцэнт Северскі.

Нагадаем, у Польшчы выдадзены ордар на арышт Томаша Шмыта. Пракуратура выставіла яму абвінавачанне ў шпіянажы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі