У Татрах ратавалі беларуса, які падаў па схіле гары каля 300 метраў

Пацярпелы / https://www.facebook.com/1909.topr
Пацярпелы / https://www.facebook.com/1909.topr

У Польшчы ў Татрах ратавалі беларуса, які падаў па схіле гары каля 300 метраў. Мужчына атрымаў цяжкія траўмы, але выжыў.

Як паведамляюць ратавальнікі, здарэнне адбылося ўначы 4 студзеня. Ім патэлефанаваў сябар беларуса, які расказаў, што ён скаціўся па снежна-каменным схіле. Пацярпелага знайшлі. У бальніцу Закапанэ беларуса даставілі з дапамогай верталёта. У яго чэрапна-мазгавая траўма. Адзначаецца, што ў турыстаў, якія падарожнічалі ў гарах, не было спецыяльных сродкаў бяспекі, нават касак.

У Татрах ратавалі беларуса, які падаў па схіле гары каля 300 метраў
https://www.facebook.com/1909.topr
У Татрах ратавалі беларуса, які падаў па схіле гары каля 300 метраў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі