У вадаёмах Брэстчыны злавілі драпежную рыбу з Амурскага края Расіі

У вадаёмах Брэстчыны з'явілася вельмі рэдкая, але адначасова драпежная і небяспечная для рыбнай гаспадаркі рыба. Яна называецца «галавешка-ратан», гэта нешта сярэдняе паміж карасём і піранняй.
Пра тое, адкуль з'явіўся водны «драпежнік», даведаўся наш карэспандэнт Аляксей Мурланаў:

«Некалькі ратанаў былі злоўленыя ў Мухаўцы. Здзіўленыя рыбакі аддалі ўлоў у Палескі аграрна-экалагічны інстытут Нацыянальнай акадэміі навук, які месціца ў Брэсце.

Як паведаміў навуковы сакратар гэтай установы Віктар Дзямянчык, радзіма ратана знаходзіцца ў Амурскай вобласці Расіі, і, відавочна, да нас ён трапіў з-за жартаў акварыумістаў, якія выпусцілі рыбін у вадаёмы.

Ратан можа прыстасавацца да любых знешных умоваў, ён здольны нават выжыць пасля таго, як быў замураваны ў лёдзе.

Навукоўцы адзначаюць, што ў выпадку, калі папуляцыя ратанаў будзе расці, паўстае сур'ёзная пагроза для іншых рыбаў, бо «галавешкі» паядаюць карасёў, судакоў, сазанаў, могуць з'есці нават невялікага шчупака».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі