У вайсковых частках сёння праходзяць цырымоніі прысягі

У вайсковых частках сёння праходзяць цырымоніі прысягі

16 чэрвеня ў злучэннях і вайсковых частках Узброеных Сілай Рэспублікі Беларусь праходзяць цырымоніі Вайсковай прысягі. Гэтым разам клятву на вернасць Радзіме прыносяць болей за 4,5 тысячы салдат тэрміновай службы і каля 200 рэзервістаў.

Каля траціны сёлетніх навабранцаў прымае прысягу ў 72-м гвардзейскім Аб’яднаным навучальным цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў. Таксама маштабныя імпрэзы праходзяць у мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць-герой”, паведамляе сайт Мінабароны.

У цырымоніі ўдзельнічаюць прадстаўнікі Міністэрства абароны, мясцовых уладаў і грамадскіх аб’яднанняў.

Пасля прысягі вайскоўцы новага папаўнення атрымаюць першае звальненне. Затым іх чакае баявое навучанне, удзел у вучэннях, баявых стрэльбах і палявых выхадах.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі