У Віцебску Рымашэўскаму сарвалі дзве сустрэчы з выбарцамі
У кандыдата 8 снежня не атрымалася правесці дзве сустрэчы — з супрацоўнікамі тэлерадыёкампаніі "Віцебск" і ў Першамайскай раённай адміністрацыі. Па словах Паўла Севярынца, даверанай асобы Віталя Рымашэўскага, сустрэча з супрацоўнікамі тэлерадыёкампаніі была запланаваная на 10 гадзінаў і яе загадзя дазволіў дырэктар кампаніі. Але групу агітатаратаў на аб’ект не пусціў намеснік дырэктара, бо гэта, маўляў, "рэжымны аб’ект". Ім дазволілі застацца ў холе і агітаваць таго, каго яны ўбачаць, кажа Севярынец.
Таксама не дазволілі правесці сустрэчу а 12-й гадзіне ў Першамайскай раённай адміністрацыі:
Севярынец: "У Першамайскай раённай адміністрацыі на 12:00 была прызначаная сустрэча ў холе адміністрацыі. Мы падалі такую заяўку — адмовы не было. Але вось зараз мы прайшлі літаральна ўсю адміністрацыю па кабінетах, раздавалі паўсюль агітацыю пра сустрэчу з Віталём. За 32 хвіліны да пачатку сустрэчы нам выдалі пісьмовую адмову. Паколькі гэта працоўны час, сустрэча не ўзгоднена — сустрэчы не будзе ні ў холе, ні ў памяшканні адміністрацыі".
Севярынец кажа, што каманда Рымашэўскага напіша скаргі ў раёны выбаркам і ЦВК. Таксама копіі скаргаў будуць высланыя ў АБСЕ.