У Віцебску судзілі блогера Віталя Усціновіча, яго канал пад кантролем сілавікоў

Віталь Усціновіч перад паходам у суд

Віталь Усціновіч перад паходам у суд / Кадр з відэа

У Віцебску судзілі блогера Віталя Усціновіча. Відэа з ім з'явілася ў тг-канале сілавікоў, а пасля было прадублявана на яго YouTube-канале, які мае больш за 47 тысяч падпісчыкаў (ён пад кантролем сілавікоў, яны замянілі лагатып канала на дзяржаўны герб РБ). "У свой час я пакінуў каментары ў забароненым тэлеграм-канале", — кажа на ім ён. Сілавікі маюць прэтэнзіі і да зместу яго ролікаў, і да выказванняў "на адрас службовых асоб Рэспублікі Беларусь". Яны абяцаюць, што Усціновіч "адкажа за свае справы".

Віталь Усціновіч перад паходам у суд апублікаваў ролік, у якім распавёў пра сваё затрыманне ў пачатку лютага. Суткі ён правёў за кратамі, але суд перанеслі. "Правялі тлумачальную працу, склалі пратакол", — кажа блогер. Міліцыянеры ў відэароліках за 2020-2021 гады знайшлі на застаўцы бел-чырвона-белы сцяг. "Адпаведна, мітынг праводзіў з дапамогай сцяга. Хаця там ніякай палітыкі не было", — дадае Усціновіч. У яго забралі тэлефон, на які ён здымаў свае відэа.

"Здавалася б, нікуды не лез, здымаў толькі рыбалку, падарожжы і кансервы нашыя любімыя. У выніку ўсё роўна забралі... У такія часы нялёгкія жывем", — кажа Віталь Усціновіч. Верагодна, ён асуджаны на адміністрацыйны арышт.

Віталя Усціновіча затрымлівалі вясной 2022-га, ён адбыў трое сутак у ізалятары часовага ўтрымання. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі