У аўтара "Ябацькіных новастей" міліцыя канфіскавала аргтэхніку
Міліцыя канфіскавала аргтэхніку ў віцебскага блогера, які прыдумаў "Ябацькіны новасти", паведамляюць праваабаронцы.
Гаворка ідзе пра вядомага відэаблогера Віталя Усціновіча. Ён адбыў трое сутак у ізалятары часовага ўтрымання. Пасля выхаду на волю Усціновіч расказаў пра канфіскацыю аргтэхнікі. Цяпер яго youtube-канал, які мае больш за 45 тысяч падпісчыкаў, неякі час застанецца без новых відэаролікаў.
Блогер не паведаміў, ці выставілі яму абвінавачанне. Прычыны затрымання ён таксама не называе.
Віталь Усціновіч стварыў вобраз "дзеда Шаўшэнка". А ў сваім сатырычным цыкле "Ябацькіны новасти" ён аналізуе палітычныя падзеі ў Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.