У Віцебску выйдзе кніга пра ахвяраў камуністычнага рэжыму

Напрыканцы лістапада ў Віцебску ў свет выйдзе кніга "Закатаваная памяць". Гэтая 40-старонкавы збор матэр'ялаў аб трагічным лёсе жыхароў Віцебшчыны, што сталі ахвярамі савецкага рэжыму.  З выданнем ужо змагла азнаёміцца нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:

"Закатаваная памяць" - першая кніга з адпаведнай серыі. У ёй сабраныя нататкі з мясцовай і цэнтральнай прэсы.

Тут згадваецца і канцэнтрацыйны лагер прымусовай працы, што быў створаны ў 1919 годзе ў былым Маркавым манастыры, і масавае вынішчэнне палякаў у Шаркаўшчынскім раёне, і асабістыя трагедыі, такія, як гісторыя віцябляніна Карла Вейнберга.

Вось толькі адна, але вельмі красамоўная лічба: за 1989 год у Віцебскай вобласці рэабілітаваныя больш за 17 тысяч грамадзянаў, што былі рэпрэсаваныя ў савецкія часы. Большасць з іх – пасмяротна”.


Адзначым, што кнігу падрыхтавалі актывісты руху "За Свабоду" ды сябры аргкамітэту Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Рэдактар серыі Таццяна Севярынец кажа, што наступныя кнігі плануецца зрабіць больш грунтоўнымі.

А пакуль ёсць праблема з доступам да архіўных матэрыялаў. Калі прадстаўнік творчага калектыва звярнуўся ў абласны архіў па інфармацыю аб рэпрэсаваных, яму не дазволілі працаваць з дакументамі. Далі толькі спіс рэабілітаваных у 1989 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі