У Віцебску за "экстрэмізм" аштрафавалі грамадзянку Расіі
Ніна Журава
У Віцебску за "экстрэмізм" аштрафавалі грамадзянку Расіі Ніну Жураву. Яна была падпісаная ў Instagram на тры беларускія СМІ, прызнаныя ў РБ "экстрэмісцкімі".
Як паведамляе viciebskspring.org, справу расіянкі, "вядучага дзяржэксперта", разглядаў суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Міхаіл Юрчанка. Ён прызнаў жанчыну вінаватай у "распаўсюдзе публікацый экстрэмісцкай накіраванасці". Штраф склаў 740 рублёў.
Журава сваю віну не прызнала. Заявіла, што нічога не распаўсюджвала і не збіралася гэта рабіць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.