У Віцебску звольнілі галоўнага лекара гарадской бальніцы хуткай дапамогі

У Віцебску звольнілі галоўнага лекара гарадской бальніцы хуткай дапамогі

У Віцебску 30 красавіка звольнілі з пасады галоўнага лекара гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, дэпутата гарсавета Сяргея Лазара. Пра гэта гэта паведамляе tut.by.  

Некаторыя медработнікі лічаць, што звальненне галоўнага ўрача звязана з выхадам публікацыі на tut.by, у якім распавядалася пра працу лекараў і медсясцёр ў “бруднай зоне” БСМП. Так медыкі называюць месцы ў лякарні, дзе ляжаць пацыенты з каранавірусам і пнеўваніяй.

Сам жа Сяргей Лазар адмовіўся каментаваць сваё звальненне. А вось прэс-сакратар Минздароўя Юлія Барадун паведаміла, што “працоўныя адносіны спынены па пагадненні бакоў, публікацыя на інтэрнэт-рэсурсе не мае дачынення да дадзенай сітуацыі”.

3 траўня на паседжанні аб эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не мае прэтэнзій ні да Міністэрства аховы здароўя, ні да галоўных лекараў бальніц. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі